Навіны
У рамках правядзення XI педагагічнага марафона з выхаванцамі правялі інтэгрыраваны занятак "Беларусь - наша Радзіма". Мэта мерапрыемства: развіццё цікавасці і павагі да
роднай краіны, да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь
3 часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лес,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
3 сабой у сэрцы Сонца нёс.
Ім душы юныя сагрэты
— Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць Добрых слоў,
I гордай будзе ўзнагародай
— Дзяцей павага і любоў!
17 верасня ў рамках святкавання Дня народнага адзінства выхавацель правяла занятак для дзяцей "Сябруюць людзі ўсёй планеты".
Сёлета на нашым агародзе ўрадзіла фасоля. Дзеці пад кіраўніцтвам выхавацеля сабралі ўраджай.
Разнастайныя хосты ўпрыгожылі кветнікі на тэрыторыі ўстановы. Дзеці з захапленнем назіраюць за прыгажунямі, знаходзяць адрозненні.
1 чэрвеня -Дзень абароны дзяцей. У гэты дзень выхаванцы малявалі на асфальце розныя малюнкі.
28.05.2021 г. адбылося святочнае мерапрыемства "Развітанне з дзіцячым садам".Тры выпускнікі весела і цікава прадэманстравалі свае здольнасці.
Выхаванцы разам з дарослымі ўсклалі жывыя кветкі і вянкі да помнікаў М.В.Рамашку і загінуўшым у гады вайны жыхарам вёскі.
У час прагулкі дзеці змаглі палюбавацца першымі кветкамі - пралескамі.
Традыцыйная акцыя "Змайструй шпакоўню" прынесла жадаемыя вынікі. Прыгожая шпакоўня для птушак зроблена сям'ёй Шоляк.
Да свята выхаванцы падрыхтавалі сваім матулям і работнікам дашкольнай установы святочныя падарункі. А таксама парадавалі вершамі і песнямі.
У рамках правядзення адзінага дня бяспекі ў нашай установе прайшлі тэматычныя заняткі з выхаванцамі "Небяспека вакол нас" з арганізацыяй сюжэтна-ролевых гульняў, а таксама мерапрыемствы па адпрацоўцы плана эвакуацыі на выпадак пажару.
Пастаяннымі гасцямі кармушак сталі вераб'і. Без страху кожны дзень яны прылятаюць да кармушак і частуюцца пшаном і крошкамі хлеба.
У абсталяваным пакоі бяспекі праходзяць заняткі для дзяцей па правілах бяспекі на дарозе. Выхаванцы з цікавасцю прымяраюць на сабе розныя ролі. У гульнёвай форме дзеці вучацца правілам дарожнага руху.
Цікавым і займальным атрымаўся занятак па выяўленчаму мастацтву. Дзеці з вялікім задавальненнем стваралі навагоднія сюжэты з дапамогай пластыліна. Атрымалася прыгожая навагодняя аплікацыя.
У час прагулкі дзеці з захапленнем малявалі на снезе снегавікоў і іншыя малюнкі.
24.12.2020 на ранішніку дзеці атрымалі салодкія падарункі да свята ад Дзеда Мароза
Зробленыя бацькамі кармушкі мы развесілі на тэрыторыі дашкольнай установы. Цяпер птушкам будзе дзе пажывіцца.
Да навагодняга свята мы з дапамогай бацькоў упрыгожылі нашу ўстанову адукацыі, пастараліся стварыць святочны настрой.